Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1     Стала добрай традыцыяй адзначаць у бібліятэках Міжнародны дзень родных моў, усхваляючы мілагучнасць і сілу нашай беларускай мовы. Напярэдадні свята бібліятэкі рыхтавалі літаратурныя гадзіны, моўныя квэсты, сустрэчы з цікавымі суайчыннікамі, закаханымі ў прыгажосць беларускага слова.

 

      На працягу цэлага тыдня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча ладзіліся мерапрыемствы да Міжнароднага дня родных моў. Наведвальнікаў бібліятэкі запрашалі прыняць удзел у мовазнаўчых хвілінках «Не проста ў слоўцы я гуляю – на мове роднай размаўляю!». Жадаючыя атрымлівалі паштоўкі з выявамі кветак, адзення, колераў, прадметаў быту, названых па-беларуску і спрабавалі запомніць як мага больш рэдка ўжываемых беларускіх слоў. Тых, хто лепей за ўсіх спраўляўся з заданнем, узнагароджвалі закладкамі, у якіх расказвалася пра жанчын-беларусак, праславіўшых наш край у розныя часы.

Короткевича  2     Таксама была арганізавана гульня «Словы розныя бываюць» па выставе «Мова – скарб народа». У цэнтры ўвагі сталі выданні серыі «Таямніцы беларускай мовы». Дзеці выконвалі заданні, размешчаныя на старонках гэтых кніг: знаходзілі антонімы і сінонімы слоў, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, пры дапамозе люстэрка расшыфроўвалі цэлы сказ, называлі словы, у якіх прысутнічае літара, «страціўшая голас» і інш.

корокев 3

     Літаратурная гадзіна «Гудзе мая мова сярэбраным звонам» адбылася ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 18 лютага. Яе ўдзельнікамі сталі вучні старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №7». Маладыя людзі даведаліся аб гісторыі з'яўлення Міжнароднага дня, прызванага аб'яднаць увагу людзей да моў, якія знаходзяцца ў стане знікнення. Разам з бібліятэкарам разважалі над тым, што і як можа зрабіць звычайны грамадзянін Беларусі для таго, каб «мова продкаў нашых і нашчадкаў» прадоўжыла не толькі сваё існаванне, але і росквіт.

1 лось

    Падчас літаратурнай гадзіны прагучалі ўрыўкі з публіцыстычных твораў Якуба Коласа «Прашу зразумець мяне правільна» і Максіма Багдановіча «Хто мы такія», якія больш сотні гадоў назад прызывалі задумацца аб стане роднай мовы. Шчырыя вершы Еўдакіі Лось і Навума Гальпяровіча праілюстравалі любоў і захапленне беларускім словам. Было прадстаўлена і маладое пакаленне творцаў на ніве «прыгожага беларускага пісьменства», якое сваёй стылістыкай і рытмікай больш блізкае да сучаснай моладзі. Аўдыторыі было прапанавана зрабіць пераклад некаторых беларускіх слоў, занатаваных у «Беларуска-расійскім слоўніку» 1926 г. выдання, што выклікала складанасці і... здзіўленне. А мабыць самым цікавым сталася тое, што тэматыка мерапрыемства ўзварушыла старшакласнікаў, і яго заканчэнне перарасло ў дыялог.

лось 2

     Гутарка–ушанаванне «Роднай мовы пералiвы» прайшла ў бібліятэцы імя С.Маршака 18 лютага. Бібліятэкары разам з маладымі людзьмі, якія наведваюць аддзяленне дняўнога знаходжання ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Віцебска», чыталі ў голас усім знаёмыя казкі па-беларуску, знаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Асаблівае захапленне вызвала інсцэніроўка казкі «Зайкава хатка». У падарунак нашы госці атрымалі маленькіх лісянятаў, зробленых самастойна з паперы ў тэхніцы арыгамі.

2 маршака

     Моўны квэст «Шляхі да роднай мовы» прайшоў у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага 18 лютага з навучэнцамі 5«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Віцебска». Школьнікі спаборнічалі ў веданні беларускай мовы, адгадвалі прыказкі і прымаўкі, перакладзеныя на беларускую мову, разгадвалі рэбусы, знаёміліся з выданнямі на роднай мове.

1 ЦГБ

     А 19 лютага ў той жа бібліятэцы адбылася размова-абмеркаванне «Смак роднай мовы». Вучні ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Віцебска» пазнаеміліся з гісторыяй Дня родных моў, прасачылі, які складаны шлях развіцця прайшла беларуская мова. Разам з Алесем Замкоўскім – кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа школьнікі разважалі ці трэба размаўляць на роднай мове, як захоўваць і зберагаць той невычэрпны скарб, які атрымалі мы ад сваіх продкаў, і, ўвогуле, што азначае мова ў жыцці кожнага з нас.

33 ЦГ     Гутарка «Прыгажосць роднага слова» з членамі Віцебскага Клубнага Дома «Крылья надежды» прайшла 19 лютага ў бібліятэцы імя П.Броўкі. Удзельнікам прадставілі тэматычную кніжную выставу, расказалі якое яно мілагучнае, меладычнае і сугучнае нашай душы – беларускае слова. Прысутным нагадалі аб Якубе Коласе і Янке Купале, Іване Шамякіне і Іване Мележы, якія шмат зрабілі для развіцця беларускай літаратурнай мовы. Удзельнікі сустрэчы з вялікім задавальненнем чыталі знаёмыя са школьных гадоў вершы, знаёміліся з скарбамі беларускай мовы, радуючыся што яна развіваецца, узбагачаецца і мацнее.

4 бровки

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png