240224 лютага 1935 года нарадзіўся Рыгор Іванавіч БАРАДУЛІН, беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык. На дадзены момант з'яўляецца апошнім чалавекам, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі».

 

  Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Рыгора Барадуліна. У яго творах адкрываецца жывая крыніца хараства мовы і мудрасці народа, яго традыцый і звычаяў, своеасаблівай натурфіласофіі.

 

    Ён займаў ільвіную частку беларускай літпрасторы, яго кнігі выходзілі штогод і нават у год па дзве, яго вылучылі на Нобелеўскую прэмію, прыцягвалі да ўсіх магчымых праектаў, запытвалі думкі, а ён ствараў сабе шэдэўры і экспромты...

 

    Да дня нараджэння Рыгора Барадуліна бібліятэка імя М.Горкага падрыхтавала відэаролік "Рыгор Барадулін. Незабытыя не старэюць".