2     Прыродазнаўчая гадзіна «Бае казкі стары лес» прайшла 12 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка Уладзіміра Ягоўдзіка - драматурга, лаўрэата Літаратурнай прэміі Янкі Маўра.


     У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 4«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска». Дзецям нагадалі асноўныя даты жыцця і творчасці пісьменніка, расказалі пра яго дзіцячыя гады, пра жыццёвыя абставіны, якія адкрылі ў ім талент літаратара.

      Вучні дома пачыталі творы пісьменніка пра прыроду роднага краю, пра грыбы і ягады, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы, і адчулі невычэрпную красу нашай прыроды, праніклі ў яе чароўны свет, незлічоныя таямніцы, у паэтычную мудрасць роднага слова.

   Свае веды і свае ўражанні дзеці выказалі ў абмяркаванні асобных твораў пісьменніка, звяртаючы ўвагу на мудрыя паданні і легенды, народныя песні і выслоўі, якія шчодра прыводзіць аўтар у сваіх апавяданнях і казках. Падчас мерапрыемства  вучні прынялі ўдзел у аўдыёвіктарыне і паказалі добрыя веды галасоў птушак беларускага леса.

3