10 15Урок добрых паводзін «Парады ад феі Ветлівасці» прайшоў 10 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» для вучняў 1-х класаў.

   

   Супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча звярнулі ўвагу дзяцей на тое, што і ў рускай і беларускай мове шмат цудадзейных слоў, якія валодаюць неверагоднай сілай: яны здольныя пераконваць людзей, адчыняць любыя дзверы, дапамагаць у любой справе і ствараць добрае ўражанне пра таго, хто кожны дзень карыстаецца імі.

   

   Вучням прадставілі новыя кнігі Аляксея Якімовіча «Ветлівыя словы», Сяргея Зелянко «Этыкет па-беларуску», Віктара Кудлачова і Ірыны Фаменковай «Парады ад феі Ветлівасці» з казачнымі гісторыямі, павучальнымі вершамі і цікавымі загадкамі. Мерапрыемства дапамагло дзецям засвоіць правілы паводзін у тэатры і на канцэрце, за сталом, у школе і ў бібліятэцы, правілы вядзення тэлефонных перамоваў і сеткавых зносін.