10 2   Прыняць удзел у гадзіне мужнасці «У іх сэрцах – нясцерпны боль і пажараў званы» супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча запрасілі вучняў 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» 9 лютага.

    Дзецям былі прадстаўлены кнігі: «Юныя героі», «Ніколі не забудзем», «Дзеці–ваеннай пары», «Юныя героі Віцебшчыны». Прысутных на мерапрыемстве не маглі не ўсхваляваць успаміны дзяцей, якія прайшлі праз канцэнтрацыйны лагер, праз зняволенае рабства, успаміны тых, каго асіраціла вайна, каго скалечыла акупацыя і эвакуацыя. Нельга было не здзівіцца вытрымцы, мужнасці і гераізму дзяцей, якія разам з дарослымі абаранялі сваю родную Беларусь ад фашысцкага нашэсця. Асобна бібліятэкар прыпынілася на кнізе пра справы і подзвігі юных патрыётаў Віцебскай вобласці «Дзяцінства, абпаленае вайной» (складальнік А.М. Бекашэва, чытач бібліятэкі), у аснову нарысаў якой пакладзены ўспаміны
саміх ветэранаў вайны і матэрыялы пошукавай работы.