20 Пазнавальная гадзіна "Таямніцы падводных глыбінь", у якой бралі ўдзел вучні 2-х і 3-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска", прайшла 5 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

   Дзецям нагадалі аб тым, што першыя жывыя істоты з'явіліся менавіта ў вадзе, што вада мора і акіяна – гэта дом для мноства жывых арганізмаў. Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра рыб і крабаў, марскіх зорак і марскіх конікаў, медуз і малюскаў, кітоў і дэльфінаў, акул і васьміногаў. Некаторых з іх, дзякуючы ўласнай калекцыі бібліятэкара, змаглі  дэталёва разглядзець, дакрануцца, патрымаць у руках.

   Закончылася мерапрыемства невялічкай віктарынай "Жыццё пад вадой". Дзеці паспяхова адказвалі на пытанні, дзяліліся ўспамінамі пра свае адпачынкі на моры, расказвалі аб тым, што яны бачылі, што іх здзівіла, што запомнілася.

21