1     Выстава выцінанкі галоўнага мастака ДУ «Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці» Ганны Перлінай адкрылася 3 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     На выставе прадстаўлены работы і па матывах экспедыцыйнай дзейнасці, якія адраджаюць старадаўнюю народную традыцыю малой радзімы майстрыцы-Міёршчыны, а таксама і фантазійныя, аўтарскія. У яе ажурных узорах, выразаных з паперы, можна ўбачыць расліны і дрэвы, рыбак, катоў і птушак, а таксама і нешта вельмі асабістае: на разной карціне «Была бабуля» – калаўрот, на ім хатні кот, а над імі птушка – душа бабулі, якая ляціць да анёлаў; правобразам выцінанкі «Бацька вядзе авец, вёска Дрыгучы» стаў тата Ганны, знаўца родных мясцін.

2

     Наведвальнікі выставы ўбачаць таксама філігранныя папяровыя карункі ў вялікім фармаце з суцэльных неклеянных лістоў, што з'яўляецца ўнікальным не толькі для нашага рэгіёна, але і для ўсёй рэспублікі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, дакрануцца да вытокаў народнай творчасці Прыдзвіння, наглядна пазнаёміцца з работамі таленавітага папяровага скульптара Ганны Перлінай, у якіх так прыгожа ўплецены матывы народных свят, абрадаў, танцаў, жыццё і побыт беларускай вёскі былых гадоў, цудоўны свет прыроды. Праз папяровыя карункі, па-майстэрску, выразанныя мастаком, чалавеку з багатым уяўленнем лёгка адкрыецца і бяскрайнасць родных прастораў і бясконцасць часу.

Запрашаем: пр-т Маскоўскі, 64. Тэл. для даведак: 37-02-77

3