1     Агляд пазнавальнай літаратуры «Гэта проста неверагодна!» прайшоў 1 лютага ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось для вучняў 4«А» класа ДУА «Гімназія №4».

 

 

   Дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Пачатковая школа», «Мастацкая літаратура», якія ў апошні час здзіўляюць чытачоў шэрагам цікавых, рознапланавых выданняў. Серыя «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» прадстаўляе сабой асобныя кнігі розных аўтараў, якія расказваюць дзецям пра Беларусь у разнастайных праявах. Прачытаць можна амаль што аб усім: пра вікінгаў і старажытных ваяроў, свет раслін і жывёл, цікавыя музеі, гарады Беларусі, пра робатаў і інтэрнэт і г.д. Не менш цікавым з'яўляецца выданне «Дзіцячы атлас Беларусі» – своеасаблівае падарожжа па гісторыі, культуры, прыродзе нашай краіны.

2     Школьнікаў вельмі зацікавіла серыя «Самыя-самыя» – невялікія па памеры і аб'ёме кнігі, якія проста і даходліва расказваюць пра розныя з'явы, жывёл, расліны, планеты. Серыя «Таямніцы Беларускай мовы» прызначаецца не толькі тым, хто не ў ладах з роднай мовай. Маленькія чытачы могуць даведацца шмат карыснага, што дапаможа ў засваенні розных тэм. Удзельнікі мерапрыемства выканалі невялічкія «тэсты» з кніг, прапануючых заданні, гульні і крыжаванкі. Закончыўся агляд вершам В.Жуковіча «Пра буслоў» з кнігі серыі «Нашы сімвалы» пра вядомую ўсім беларусам птушку.

3