1   Мастацка-прыродазнаўчая гадзіна «Разнастайны свет птушак», у якой прынялі ўдзел вучні 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11», прайшла 29 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

     Увагу дзяцей звярнулі на малюнкі птушак: снягіроў, гракоў і пінгвінаў, якія прадстаўлены на выставе «За окошком Рождество» творчых работ навучэнцаў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

  Вучням расказалі, хто жыве ў Антарктыдзе, а хто на поўначы, хто з іх плавае, а хто лётае, хто робіць гнёзды з галінак, а хто з камянёў, хто сілкуецца насеннем і ягадамі, а хто рыбай, каго называюць «вогненны», а каго «спадаром у чорным піджаку і белых пальчатках». Напрыканцы мерапрыемства дзеці добра папрацавалі над сумесным мастацкім палатном – кожны намаляваў свайго снягіра на кусце каліны.

2