111     Літаратурная гадзіна «Кожны добрай справе рад», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова, прайшла 29 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

  

     Вучням 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» расказалі пра дзяцінства паэта, пра яго любоў да кнігі, пра актыўнае жаданне вучыцца і пазнаваць навакольны свет. Інфармацыю бібліятэкара пра жыццё і творчасць юбіляра, пра любоў да малой радзімы, да бацькоўскай хаты дапоўніў урывак з дакументальнага фільма «Міхась Пазнякоў. Слова паэта».

     Удзельнікаў пазнаёмілі з кнігамі Міхася Пазнякова, адрасаванымі дзіцячаму чытачу. Вучні з цікавасцю і інтарэсам слухалі вершы, размешчаныя ў зборніку «Святло дабрыні», выконвалі заданні з літарамі і словамі, разгадвалі загадкі, шукалі да слоў антонімы і амонімы, праяўлялі кемлівасць і добрыя веды беларускай мовы.

222