1      Святочная калядная праграма, у якой бралі ўдзел вучні 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска», адбылася 15 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Дзецям расказалі біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста, а таксама пра традыцыі гэтага праваслаўнага свята і пра тое, што ў народзе ноч перад Калядамі лічылася сакральнай, людзі верылі, што ў гэтую ноч адкрываюцца нябёсы і можна загадваць жаданні.

Школьнікі даведаліся, што існуе вялікая колькасць замоў, рытуальных дзеянняў, забаронаў, варожб, звязаных з гэтым святам. Падчас святочнай праграмы дзеці прынялі ўдзел ў некаторых абрадах, правядзенне якіх дае магчымасць спадзявацца ў наступным годзе на добры ўраджай і на здароўе людзей і жывёл.

2