1   14 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча ў межах праекта «Бібліа-Арт» адкрылася выстава творчых работ «За окошком Рождество» вучняў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

 

 

     Работы дзяцей адлюстроўваюць адчуванне набліжэння свята, чаканне цуда і падарункаў. На малюнках можна ўбачыць елку - галоўную гераіню навагодняй урачыстасці, Дзеда Мароза і Снягурку, снегавіка, анёла, калядоўшчыкаў, хараство зімовай прыроды і святочнае убранства роднага горада. Выстава радуе вока яркімі фарбамі і гарантуе кожнаму яе наведвальніку добры настрой і яшчэ магчымасць да канца месяца застацца ў палоне такіх любімых ўсімі навагодніх і народных зімовых свят.

Пазнаёміцца з творчымі работамі можна па адрасу: Віцебск, Маскоўскі пр-т, д.64. 

2

5

4