1Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу творчых работ «Зямля пад белымі крыламі», прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

 

     Экспазіцыя дзейнічае з 18 лістапада па 31 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча (пр-т Маскоўскі, 64). На выставе прадстаўлены малюнкі навучэнцаў ДУ «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» у межах праекта «Бібліа-Арт».

   Работы дзяцей раскажуць пра прыгажосць, прыродныя і культурна-гістарычныя адметнасці роднай зямлі, пазнаёмяць з некаторымі персанажамі твораў пісьменніка. Дзіцячыя малюнкі ўражваюць яркімі фарбамі, тэхнікай выканання, а яшчэ шчырасцю, адкрытасцю і цеплынёй.

2