1Гадзіна цікавых паведамленняў «Ёсць нам у каго вучыцца Край, Айчыну паважаць» па кнізе нарысаў Ул. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» прайшла 13 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Навучэнцы 3–4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» даведаліся, чаму аўтар менавіта так назваў сваю кнігу, пра гісторыю яе напісання, пра версіі паходжання назвы «Белая Русь», пра помнікі прыроды і запаведныя мясціны Беларусі, якія знайшлі адлюстраванне на старонках кнігі.

   Вучняў зацікавіў фальклорны і фактычны матэрыял пра Князь-возера і возера Свіцязь, пра горад Магілёў і горад Нясвіж. У лірычнай старонцы мерапрыемства прагучалі вершы паэта «На Беларусі Бог жыве» і «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны...», а таксама песня на словы Ул. Караткевіча «Я сумую па радзіме».

2