1У цікавае падарожжа па старонках пазнавальных часопісаў «Вясёлы заапарк» і «Геалёнак» адправіліся навучэнцы 1-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 12 лістапада.

 

      Дзяцей пазнаёмілі з рубрыкамі гэтых перыядычных выданняў: «Дзікія жывёлы ў горадзе», «Нашы выхаванцы», «Пытанне-адказ», «Суседзі па планеце», «Цуда-юда» і іншымі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што рабіць, каб кошка з сабакам пасябравалі, як выглядае пінгвін-эльф, што азначае слова «хомінг», і якіх жывёл можна сустрэць толькі ў казках. Дзяцей зацікавілі і энцыклапедычныя выданні пра жывёл нашай планеты, якія былі прадстаўлены на выставе.

2