1У віртуальную вандроўку па роднаму гораду запрасілі наведвальнікаў школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №28» 5 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча.

 

 

     Дзяцей завочна правялі па вуліцах Віцебска, якія захаваліся ад гістарычнай забудовы канца XVIII - першай паловы XIX ст., расказалі пра архітэктурную спадчыну, помнікі, прысвечаныя розным гістарычным падзеям і знакамітым людзям, напомнілі пра скульптурныя кампазіцыі, якія з'явіліся на гэтых вуліцах у апошні час. Бібліятэкар асобна прыпынілася на перыядзе Вялікай Айчыннай вайны, акцэнтавала ўвагу на подзвігах герояў, якія ўвекавечаны ў мемарыяльных комплексах і манументах. Удзельнікі мерапрыемства адкрылі для сябе шмат новых фактаў з гісторыі і сучаснасці нашага горада.

2