1 токиоВіртуальнае падарожжа ў сталіцу краіны ўзыходзячага сонца адбылося 4 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў лагера ўстановы «Віцебская абласная цэнтральная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па барацьбе "Волат".


     Падлеткі пазнаёміліся з адметнасцямі вялікага шматлюднага мегаполіса, у якім спалучаюцца даўнія традыцыі і навейшыя тэхналогіі, шматпавярховыя дарожныя развязкі і вытанчаныя сады сакуры, чайныя домікі старажытнай архітэктуры і высачэнныя небаскробы.

     Удзельнікі мерапрыемства «наведалі» імператарскі палац, сад камянёў Карэсансуй, традыцыйны японскі тэатр кабукі, насыпаны востраў Адайба, самую высокую тэлебашню – Такійскае нябеснае дрэва, скрыжаванне Сібуя, а таксама атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра андроідаў, якіх праектуе Хіросі Ісагура і пра першыя азіяцкія алімпійскія гульні 1964 года, якія праходзілі ў Токіо, а таксама пра тое, як планавалася іх правесці у 2020 годзе.

2 токио