1У падарожжа па старонках казак сучасных беларускіх пісьменнікаў Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Алеся Карлюкевіча, Генадзя Аўласенка, Уладзіміра Мазго і іншых 4 лістапада супрацоўнікі бібліятэцы імя Ул. Караткевіча запрасілі дзяцей і дарослых.


    Вучні 1«Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» і іх бацькі даведаліся, чаму васілёк жыве не на бульбяным поле, а ў жыце, і як здарылася, што гэтая кветка на сваю крыўду забылася, чаму пралескі сінія, а сланечнік падобны на сонца; пра тое, як Дашачка з дамавіком пазнаёмілася, і якім нашы продкі ўяўлялі сабе гэтага маленькага гаспадара і добрага духа кожнага дома. Ілюстрацыямі да гэтых казачных гісторый сталі экспанаты выставы «Саламяная казка», цудоўныя работы майстроў гуртка саломапляцення ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» (кіраўнік Людміла Вараб'ёва).

2