1Інфармацыйная гадзіна «Час яркіх спартыўных перамог» прайшла ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 30 кастрычніка і 3 лістапада.

 

 

    Вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» і наведвальнікі спартыўнага лагера ўстановы «Віцебская абласная цэнтральная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па барацьбе «Волат» прынялі ў ей ўдзел. Дзецям, выкарыстоўваючы рэальныя факты, паданні і легенды, расказалі пра гісторыю ўзнікнення алімпійскіх гульняў і пра Старажытную Грэцыю, якая з'яўляецца іх радзімай. Вучні даведаліся адкуль пайшла назва «стадыён», як загараецца алімпійскі факел, чаму галінкамі алівы ўзнагароджвалі пераможцаў, статуя якого бога стала гонарам свяшчэннага Алімпа.


   Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана ІІ Еўрапейскім гульням, вялікаму святу, які прайшоў у сталіцы Беларусі ў 2019 годзе. Дзеці атрымалі адказы на пытанні: у якім годзе і ў якой краіне прайшлі І Еўрапейскія гульні, героя якой усім вядомай кнігі прадстаўляе лісяня Лёсік, і што ён шукаў у Беларусі, якія віды спорту былі прадстаўлены ў Мінску, а таксама колькі залатых, срэбных і бронзавых медалёў заваявалі беларускія спартсмены.

2