1Літаратурна-пазнавальная гадзіна па кнізе Ул.Караткевіча «Белавежская пушча» прайшла 2 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

     Наведвальнікам двух атрадаў школьнага лагера «Сярэдняя школа №11» расказалі, чаму пушчу называюць Белавежскай, чаму яна ў далёкія і цяжкія часы была надзейным сховішчам ад ворагаў, сапраўднай крэпасцю і прытулкам для нашых продкаў. Чаму ў 1921 годзе ў гэтым старажытным рэліктавым лесе не засталося ні аднаго зубра, і як зноў была адноўлена папуляцыя гэтых гаспадароў пушчы, колькі іх зараз, чым яны сілкуюцца ўлетку і восенню, і хто дапамагае ім перажыць суровыя зімы. Дзеці таксама даведаліся пра іншых насельнікаў гэтага леса: дзікіх кабаноў, крутарогіх аленяў, ласёў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў птушынай сям'і.

3