1-127 і 28 кастрычніка выхаванцы дзіцячага сада №105 паўдзельнічалі ў літаратурна-фальклорнай гульні «Кацілася торба з высокага горба», падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі імя Еўдакіі Лось.

Іх пазнаёмілі з разнастайнымі відамі вуснай народнай творчасці: лічылкамі, дражнілкамі, забаўлянкамі, калыханкамі, казкамі. Некаторыя з іх дзеці вывучылі напамяць. Малышы робяць першыя крокі ў вывучэнні роднай мовы. Таму, разгадваючы загадкі пра жывёл з дапамогай ілюстрацый, рабілі пераклад іх назваў на беларускую мову.