1"Мядзвежыя сакрэты з усяго свету"- так называлася гадзіна цікавых паведамленняў, якая адбылася ў бібліятэцы імя У. Караткевіча  29 кастрычніка.

Вучні 1-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" паслухалі цікавыя гісторыі пра мядзведзяў, якія насяляюць нашу планету. Яны даведаліся пра іх лад жыцця, асяроддзе пражывання і павадкі. Чаму мядзведзь сасе лапу, ці сапраўды грызлі такі непаваротлівы, каго называюць прыгажуном, каго агрэсарам, а каго падарожнікам? Хто нараджае самых маленькіх медзведзянят, у каго самы длінны хвост і вельмі рухомыя вусны – адказы на гэтыя пытанні атрымалі школьнікі ў ходзе мерапрыемства. Напрыканцы кожны удзельнік намаляваў прадстаўніка таго віда, які яму спадабаўся больш за ўсё.новая1