1Выхаваўчая гадзіна "Хлеб – вялікае багацце. Хлебам слаўны родны край" з удзелам вучняў 1-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" адбылася 29 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі Артура Вольскага "Хлеб - усяму галава", Людмілы Даманскай "Гаспадар на кожным стале", Барыса Алмазава "Наш хлеб", з беларускімі народнымі казкамі і легендамі "Лёгкі хлеб", "Бяздоннае багацце". Вучні даведаліся, у якой краіне і як з'явіўся першы хлеб, якія прылады працы выкарыстоўвалі нашы продкі пры вырошчванні і пераапрацоўцы зернавых культур і якія выкарыстоўваюцца зараз. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары разам з дзецьмі абмеркавалі павучальныя гісторыі, як трэба берагчы і паважаць хлеб.2