1"Народная казка – у жыцці падказка", фальклорная гадзіна пад такой назвай прайшла 27 кастрычніка ў бібліятэцы Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 2 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Дзяцей запрасілі ў захапляльнае падарожжа па старонках таямнічых і мудрых гісторый, якія перадаваліся нашым народам з пакалення ў пакаленне, з вуснаў у вусны. У казках пра жывёл увагу дзяцей звярталі на хітрасць лісы, сквапнасць і дурасць ваўка, недальнабачнасць тугадума мядзведзя. У чарадзейных казках  - на казачныя прадметы і прыстасаванні, якія дапамагалі пазнаваць прыроду, пераадольваць зло, несправядлівасць, абараняць слабых. У сацыяльна-бытавых - на сімпатыю і спачуванне да беднякоў. Дзеці пераказвалі змест казак і адказвалі на пытанні віктарыны "Чароўны кораб".