начало18 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне гуртка "Бусляня" па тэме "Героі беларускіх легенд".

Дзецям нагадалі беларускія паданні "Дамавікова ўдзячнасць", "Вужова карона", а таксама казку Уладзіміра Караткевіча "Вужыная каралева", якая была напісана паводле беларускіх народных казак і легенд. Дзеці адказалі на пытанні, ахарактарызавалі галоўных героеў чароўных гісторый. А потым змайстрылі з каляровага кардону і пластыліну творчую работу – кампазіцыю "Вужыная каралева".18 вервсня 1