1

 

  21 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча наведвальнікі школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №12» адправіліся ў віртуальны турыстычны тур «Таямніцы Паднябеснай» у самую загадкавую краіну на паўднёвым усходзе Еўразіі, з якой нас звязваюць цеснае супрацоўніцтва і сяброўства.

 

     Дзеці пазнаёміліся з геаграфічным становішчам Кітая і з асаблівасцямі прыроды краіны. Чытачам расказалі пра адкрыцці вялікай кітайскай цывілізацыі, якія дазволілі людзям усяго свету авалодаць новымі ведамі, палепшыць якасць жыцця і спрасціць цяжкую працу.

    З цікавасцю дзеці слухалі пра цудоўныя куточкі краіны і пра яе адметнасці: Вялікую Кітайскую сцяну, «Тэракотавую армію», самы вялікі палацавы комплекс у свеце «Забаронены горад», Возера тысячы астравоў – Цяньдаоху і інш. Чытачам таксама расказалі пра аднаго з самых рэдкіх і самых прыгожых жывёл на планеце – вялікую панду, якая з'яўляецца нацыянальным сімвалам Кітая і папрасілі намаляваць гэтага забаўнага бамбукавага мядзведзя, што дзеці і зрабілі з вялікім задавальненнем.

2

3