1

 

   18 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў літаратурны калейдаскоп «Народных казак карагод» з удзелам наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Віцебска».

 

 

     Дзецям расказалі пра віды, на якія падзяляюцца народныя казкі: казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Дзеці назвалі героеў-жывёл, падкрэсліваючы іх рысы і асаблівасці: хітрасць лісы, сквапнасць і дурасць ваўка, прастату вароны і г.д. У чарадзейных казках успомнілі пра чароўныя прадметы і чароўныя словы, у сацыяльна-бытавых адзначылі мудрасць і працавітасць бедных сялян, назвалі старажытныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі. Увагу ўдзельнікаў мерапрыемства таксама звярнулі на тое, што кожная казка вучыць нас пераадольваць зло, дапамагаць сваім сябрам у бядзе, быць смелымі і адважнымі, добрымі і дапытлівымі.