1

 

    5 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Віцебска» прайшоў экскурс у гісторыю «Як да нас прыйшла кніга».

 

 

     Дзецям расказалі пра матэрыялы, якія выкарыстоўвалі старажытныя людзі для напісання тэкстаў: гліняныя таблічкі, камяні, драўляныя дошчачкі (васкоўкі), папірус, пергамент, бероста, рыззё і, нарэшце, драўніну.

   Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, чаму пры пажары уцалела бібіліятэка Асірыйскага цара Ашшурбаніпала, чым пісалі на васкоўках, дзе лепш за ўсё захоўваліся папірусныя світкі, што азначае выраз «прачытаць кнігу ад дошкі да дошкі», адкуль пайшла прыказка «што напісана пяром, таго не вырубіш тапаром», чаму ножык назвалі «перачынным». А потым дзеці адказалі на пытанні віктарыны і, тым самым, засвоілі пачутую інфармацыю пра гісторыю з'яўлення кнігі.

2

3