IMG 928621 сакавіка – у Сусветны дзень паэзіі ў цэнтральнай бібліятэцы імя М. Горкага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання прэміяй Віцебскага аблвыканкама «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі».

IMG 9306На цырымонію былі запрошаны лаўрэаты: у намінацыі «Паэзія» - Вольга Іванаўна Русілка (зборнік «Сцежка, сцежачка, сцяжынка), у намінацыі «Проза» - Алег Адольфавіч Валодзька (кніга «Сын земли и неба»), у намінацыі «літаратура для дзяцей» - Аляксандр Міхайлавіч Жыгуноў (кніга «Баравічок на скутары»). Прэміі ўручыў начальнік аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Мікалаевіч Падгурскі. Са словамі прывітання да лаўрэатаў звярнулася старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» - Т. І. Краснова-Гусачэнка. На завяршэнне цырымоніі адбыўся невялікі канцэрт, у якім бралі ўдзел выкладчыкі ДШМ № 4 – Г. А. Перэльман і М. С. Рубін, выпускніца Дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Ганна Арцёменка.