1

 

    28 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла пазнавальная гадзіна «Жывёлы на вайне», якая расказала пра ўклад, які ўнеслі нашы чацвераногія сябры ў агульную Перамогу над ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  

     Дзеці даведаліся пра подзвігі сабак: выратаванне раненых, дастаўленне боепрыпасаў, важных даручэнняў, размініраванне гарадоў і населенных пунктаў, падрыў варожых танкаў. Асабліва зацікавілі прысутных гераічная дзейнасць нямецкай аўчаркі Джульбарса, якая служыла ў 14-ай штупмавой інжынерна-сапёрнай брыгадзе і была ўзнагароджана медаллю «За баявыя заслугі» і ката Рыжыка, які дзякуючы сваёй адчувальнасці, беспамылкова вызначаў прыбліжэнне бамбардзіровак, актыўна выказваў свой неспакой, і, такім чынам, папярэджваў салдат аб надыходзячай небяспецы.

2

3