2

 

    27 ліпеня для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Віцебска» прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «У адным кроку ад цуда» па кнігах Г.В. Трафімавай і С.А. Трафімава з серыі «Расказы Дзеда Прыродаведа».

 

    Супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча расказалі пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі, а таксама арганізавалі невялічкае падарожжа па старонках асобных кніг «Якія таямніцы хавае пясок?» і «Якое аддзеннне нам дорыць прырода?».  

Дзякуючы гэтым выданням былі дадзены адказы на самыя розныя пытанні: якога колеру бывае пясок, дзе знаходзіцца музей пяска, дзе праводзяць фестывалі пясчанай скульптуры, а таксама ці існуе аддзенне з кары дрэў і з каменя, і які кароль фарсіў у панчохах з павуціння.

    Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа, а потым кожны ўзяў на абанеменце кнігі гэтых выдатных таленавітых аўтараў, здольных убачыць цуд у самых простых і звычайных з'явах і прадметах.

34