0Чарговы занятак гуртка "Бусляня" бібліятэкі імя Ул. Караткевіча, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, імя якога носіць бібліятэка, прайшоў у школьным класе.

Заданне дзеці атрымалі ў дадатку Viber. Яны прачыталі верш Уладзіміра Караткевіча "Трасцянец" - рэквіем па кожным, хто быў загублены фашыстамі ў тым лагеры смерці. А потым гурткоўцы зрабілі ілюстрацыі да гэтага верша, якія выразна падкрэслілі драматызм паэтычнага твора нашага знакамітага земляка.23