02121 лютага - Міжнародны дзень родных моў, які быў зацверджаны 30-й сесіяй Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Рашэнне прынята з мэтай абароны і захаванасці моўнай разнастайнасці. 

 

У ЦГБ імя М. Горкага свята было адзначана тэатралізаванай праграмай "Мы гуляем па-беларуску".

IMG 8962Прысутныя мелі магчымасць убачыць маляўнічую мультымедыйную прэзентацыю краявідаў нашай краіны. Вядучыя зрабілі невялікі экскурс у гісторыю свята, а затым удзельнікі фальклорнай студыі "Вясёлка" СШ № 4 (мастацкі кіраўнік В. С. Зязюлькіна) прадставілі цікавую забаўляльную праграму, пад час якой гучалі беларускія песні, частушкі, загадкі. А паскакаць беларускую польку разам з удзельнікамі фальклорнага гурта выйшлі і гледачы з залы. На развітанне прагучала песня "Бывайце здаровы!", а ў завяршэнне, ў запісу прагучала песня на музыку паланеза М. Агінскага "Развітанне з Радзімай". 

 

  

Бібліятэка імя У. Караткевіча да Дня родных моў прымеркавала мовазнаўчы лекторый "Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі", пад час якога дзецям была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя з беларускімі загадкамі, вершамі і прыказкамі. Напрыканцы свята дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць ў гульні на лепшае веданне літаратурных твораў, якія вывучаюцца па школьнай праграме. 

  

DSCN1402Бібліятэка імя Еўфрасінні Полацкай 21 лютага запрасіла сваіх чытачоў на моўнае свята "І слова гучала, чароўнае слова...". Пад час мультымедыйнай прэзентацыі вучні 4-х класаў даведаліся многа новага, аб чым раней нават і не здагадваліся: пра гісторыю беларускага пісьменства, дзейнасць асветнікаў Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага. Найбольшую цікавасць выклікалі звесткі пра першы буквар, надрукаваны ў г. Орша Спірыдонам Собалем, пра друкарню Куцеінскага манастыра ў гэтым жа горадзе, пра адметную для беларускага алфавіта літару "Ў" і помнік гэтай літары, устаноўлены ў г. Полацку.