1703  26 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча з удзелам 4 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» прайшла пазнавальная гадзіна па кнізе А.Клышкі «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння аўтара выдання і 530-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага кнігадрукара.

   Спачатку дзяцей пазнаёмілі з жыццём і творчасцю вядомага пісьменніка, перакладчыка, педагога Анатоля Клышкі, прадставілі кнігі аўтара «Прыгоршчы языкаломак», «Тысяча арэшкаў» і інш. А потым вучняў запрасілі ў займальнае падарожжа па старонках нарыса «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга». Дзеці даведаліся пра матэрыялы, на якіх пісалі людзі ў старажытнасці, пра інструменты, якія яны пры гэтым выкарыстоўвалі, пра майстэрні па перапісванню кніг - скрыпторыі, пра вынаходку паперы і друкарскага станка.   

   Асобная старонка мерапыемства была прысвечана нашаму выдатнаму земляку Францыску Скарыне. Дзецям расказалі пра яго маленства, пра захапленні, пра вучобу ў школе, ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах, пра адметнасці выдадзеных ім біблейскіх кніг. Вучні, у сваю чаргу, не толькі слухалі, але і дэманстравалі свае веды, адказвалі на пытанні бібліятэкара па гісторыі кнігадрукавання.

174710