1     20 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча адбылося свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі «Будзем з кніжкай сябраваць!» з удзелам вучняў 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11».

 

   Прысутным нагадалі, што свята кнігі супадае з днём нараджэння знакамітага датскага казачніка Г.Х.Андэрсэна, прадставілі новыя кнігі для дзяцей, якія паступілі ў бібліятэку: цікавыя казкі, вершы, апавяданні беларускіх і рускіх аўтараў, пазнавальныя ілюстраваныя энцыклапедыі, кнігі па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

    Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана творчасці віцебскіх паэтаў. У выкананні бібліятэкара прагучалі вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі «У інтэрнэце не жывуць!», Давіда Сімановіча «Вясенняя казка», Маіны Бабарыкі «Кніжкін тыдзень» і іншыя.

2

3

       Пастаянная чытачка бібліятэкі, вучаніца 4«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Віцебска» Владзіслава Грышчанка запрасіла дзяцей прыняць удзел у віктарыне «Пазнай героя» з кнігі паэта Валянціны Шырынавай «Дзве кішэні». Завяршылася свята «кніжнай» дыскатэкай. Пад вясёлую музыку «Бібліятэчнай песні» і песні «Чытайка» дзеці танчылі і спявалі.

4