1     18 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча правялі для вучняў 1«В» класа ДУА «Гімназія №9 г. Віцебска» конкурс на лепшага чытальніка «Жывое слова», які быў прыўрочаны да Міжнароднага дня паэзіі.

 

 

     Вучням расказалі пра свята, пазнаёмілі з вершамі віцебскіх паэтаў, а таксама з асобнымі творамі вядомых дзіцячых беларускіх і рускіх аўтараў, паказалі самую маленькую кнігу–мініацюру і самую вялікую кнігу паэзіі.

     Дзеці прачыталі на памяць вершы Самуіла Маршака, Тамары Красновай-Гусачэнка, Агніі Барто, Барыса Захадэра, Уладзіміра Данько, Ірыны Піваваравай і іншых. Артыстычнае і эмацыянальнае чытанне было адзначана дыпломамі пераможцаў конкурса і гучнымі апладысментамі аднакласнікаў.

23