1    18 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшло чарговае пасяджэнне гуртка «Бусляня» (літаратурная гадзіна «Кот, кот, дзе ты быў, з якой казкі ты прыбыў?») з цыкла заняткаў «Як ажывае кніга».

     Дзецям пачыталі казку Ул.Караткевіча «Надзвычайная котка» і правялі па ёй літаратурную віктарыну. Гурткоўцы назвалі прыказкі і прымаўкі, крылатыя выразы, прыкметы, звязаныя з катамі, адгадалі загадкі, дапоўнілі рыфмамі радкі верша пра ката і расказалі шмат цікавых фактаў з жыцця ўласных хатніх жывёл. Напрыканцы занятка з каляровай паперы і кардону кожны зрабіў фігурку чорнага, вельмі прыгожага і гарэзлівага ката.

23