1     11 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла фальклорная гадзіна «Дзе вясны пачатак?».

 

     Дзяцей пазнаёмілі з традыцыямі і абрадамі веснавых свят беларускага народнага каляндара: Масленка, Гуканне вясны, Саракі, Камаедзіца, расказалі пра міфічных істот, якім пакланяліся нашы продкі: пра багіню вясны Лялю, культ якой звязаны з вясеннім адраджэннем прыроды, абнаўленнем свету, пачаткам работ на полі; пра бога Велеса, які ахоўваў памяць продкаў, быў апекуном жывёл і дзікіх звяроў; пра бога сонца Ярылу, які даваў цяпло і святло людзям і ўсім жывым істотам на зямлі.
     Школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў пра вясну. Артыстычнае і эмацыянальнае чытанне было адзначана дыпломамі пераможцаў конкурсу і гучнымі апладысментамі аднакласнікаў.

23 

4

5