11 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча арганізавалі ў кінатэатры "Мир" выязную кніжную выставу "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць", прымеркаваную да Дня абаронцы Айчыны і паказу расійскага біяграфічнага мастацкага фільма "Калашнікаў" (рэжысёр Канстанцін Буслоў).

Перад пачаткам кінасэансу прадстаўнікі Віцебскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі Саюз афіцэраў", а таксама ўсе жадаючыя праслухалі агляд літаратуры, прысвечаны гісторыі і сучаснаму стану Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Яго асобную старонку бібліятэкар прысвяціла Міхаілу Трафімавічу Калашнікаву – стваральніку легендарнага аўтамата АК-47.