128 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча арганізавалі ў ДУА "Сярэдняя школа №12 г. Віцебска" выязную выставу "Наследие и наследники Великой Победы".

На ёй былі прадстаўлены выданні і матэрыялы, згрупаваныя ў тры раздзелы: "Гэты дзень мы набліжалі, як маглі...", Змагаюся, верую, люблю..." і "Маленькія салдаты вялікай вайны". У аглядзе па выставе бібліятэкар звярнула ўвагу аўдыторыі, членаў Віцебскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", на кнігі, якія расказваюць пра вялікія бітвы і пераломныя моманты вайны, пра партызанскі і падпольны рух на акупацыйнай тэрыторыі, пра абарону і вызваленне Віцебска, пра аперацыю "Багратыён", пра герояў Савецкага Саюза, пра няпростыя лёсы жанчын і дзяцей, якія жылі, змагаліся, пакутавалі, не шкадуючы жыцця, набліжалі 3даўгачаканы Дзень Перамогі.2