IMG 2953Словы віцебскай паэткі Людмілы Кацнельсон "Душе нужна музыка, музыка... и вера, что всё не напрасно" сталі лейтматывам творчай сустрэчы, якая адбылася 11 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для школьных бібліятэкараў вобласці.

На мерапрыемстве прысутнічала Людміла Іосіфаўна, аўтар паэтычных радкоў, бард Пётр Захараў, лаўрэат VII Саборнага маладзёжнага фестывалю праваслаўнай песні "Адзігітрыя" у намінацыі "Паэт", Аляксандр Іваноў, мастацкі кіраўнік вакальнага калектыву "Каўчэг", удастоенага Гран-пры IV Міжнароднага фестывалю духоўнай аўтарскай песні "Каўчэг". Прагучаўшыя на сустрэчы вершы і песні знайшлі водгук і разуменне ў слухачоў, прыўнеслі ў звычайны пахмурны зімовы дзень адчуванне свята, на якім было так цёпла, светла і душэўна ўсім прысутным .