2     26 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў па нарысу Ул.Караткевіча «Белавежская пушча», у якой бралі ўдзел члены гуртка «Бусляня».

 

 

   Дзецям расказалі, што пушча з даўніх часоў была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам, крэпасцю, якая гартавала мужнасць і сілу, «абрусам–самабранкай», якая ў галодныя часы карміла і паіла людзей. Даведаліся гурткоўцы і пра несправядлівасць і тую крыўду, якую стагоддзямі наносілі Пушчы каралеўскія і царскія паляванні і, вядома, пра той час, калі пушча стала ахоўнай тэрыторыяй.

     Дзеці самі ўспомнілі і назвалі звяроў, якія насяляюць зараз вядомы ва ўсім свеце Нацыянальны парк і зрабілі сваімі рукамі аплікацыі з выкарыстаннем каляровых кардона і паперы, а таксама засушаных кветак, пялёсткаў і лісточкаў.

3

4