1     25 лютага для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Віцебска» супрацоўнікі бібліятэкі Я.Купалы правялі ўрок роднай мовы «Мова народа – яго святыня!».

 

      Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй развіцця беларускай мовы, алфавітам, беларускімі прымаўкамі і прыказкамі; пагулялі з школьнікамі ў нацыянальныя гульні, вывучылі скарагаворкі.

   Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах і адгадвалі загадкі. Праглядзелі мультфільмы «Дзедава рукавічка» і «Піліпка». Хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

2