Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1     Да Дня родных моў у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча наведвальнікаў на працягу цэлага тыдня запрашалі прыняць удзел у гульні «Скарбы слоў з душы народнай літыя».

 

 

     Жадаючыя атрымлівалі паштоўкі з выявамі кветак, адзення, колераў, прадметаў быту, названых па-беларуску, і стараліся запомніць як мага больш рэдка ўжываемых беларускіх слоў. Тых, хто лепей за ўсіх спраўляўся з заданнем, узнагароджвалі закладкамі, у якіх расказвалася пра жанчын-беларусак, праславіўшых наш край у розныя часы.
    Па выставе «Ба! Знаёмыя ўсё твары!», на якой былі прадстаўлены партрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама іх выданні, была арганізавана гульня «Кожнаму аўтару – яго кнігу» (трэба было расставіць партрэты пісьменіікаў побач з іх творамі). Правільна выканаць заданне дзецям дапамагалі фотаздымкі і ілюстрацыі, размешчаныя ў выданнях.

23     21 лютага вучні 4«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №28» сталі ўдзельнікамі пазнавальна-гульнявой праграмы «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла», на якой дзеці даведаліся, калі і з якой мэтай было абвешчана гэта свята, колькі сёння налічваецца моў у свеце, колькі з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення і колькі мёртвых моў.

     Вучняў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай мовы, знакамітымі беларусамі, унёсшымі значны ўклад у развіццё беларускай мовы і культуры. У гульнявой частцы мерапрыемства дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, прыказак, прымавак і фразеалагізмаў. Увагу удзельнікаў таксама засяродзілі на прыгажосці, мілагучнасці і асаблівасцях беларускай літаратурнай мовы. І, як ілюстрацыя да гэтых слоў, прагучалі вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Максіма Танка.

56

4

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png