IMG 2919З 25 студзеня па 28 ліпеня 2014 года ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць акцыя "Крочым шляхам вызвалення", прыўрочаная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары ставяць перад сабой мэту перадаць падрастаючаму пакаленню гонар за ратныя подзвігі дзядоў і прадзедаў, зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра гераічнае мінулае беларускага народа. 

Кожны ўдзельнік акцыі, карыстаючыся матэрыяламі на выставе "Ад Камарына да Брэста", сам знаходзіць інфармацыю аб тым, як і калі быў ачышчаны ад "чорнай навалы" пэўны населены пункт Беларусі, а затым устанаўлівае на карце краіны флажок з датай вызвалення. Акцыя нясе моцны патрыятычны зарад і дае магчымасць пранікнуць у атмасферу тых легендарных месяцаў і дзён, калі па беларускай зямлі каціўся вызваленчы вал аперацыі "Баграціён".