IMG 291723 студзеня 2014 года ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для школьных бібліятэкараў вобласці адбылася творчая сустрэча з вядомымі віцебскімі пісьменнікамі Валерыем Строкіным, Андрэем Герашчанка і паэткай Аленай Крыклівец.

У сваіх выступленнях госці закраналі праблемы дзіцячага чытання, разважалі пра далейшае развіццё беларускай літаратуры, раскрывалі асабістыя сакрэты работы над кнігай. Валерый Строкін прадставіў аўдыторыі свае творы ў жанрах фэнтэзі і альтэрнатыўная гісторыя: раман "Рама", аповесці "Смерть Германариха" і "Я – Степан Ларин". Андрэй Герашчанка расказаў пра сваё супрацоўніцтва з выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" і прэзентаваў новыя кнігі для дзяцей "На пороге Вселенной" і "Достославный Симеон", а таксама для дарослага чытача зборнік расказаў "Проклятый клад" па матывах і сюжэтах народных міфаў, паданняў і легенд. За паэтычную старонку мерапрыемства адказвала Алена Крыклівец. У яе выкананні прагучалі вершы, якія былі адзначаны міжнароднымі ўзнагародамі. У падарунак пісьменнікі пакінулі свае кнігі з аўтографамі і добрымі пажаданнямі чытачам бібліятэцы.