1     12 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа наведалі маленькіх чытачоў – вучняў 1-3 класаў ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Віцебска», каб разам пабываць у фальклорным падарожжы «Зiмовыя святы беларусаў».

 

    Дзеці даведаліся аб тым, што беларускiя святы i абрады – каларытныя, вяселыя, поўныя загадак i народнай мудрасцi. Школьнікам расказалі пра Каляды – народнае зімовае свята беларусаў, напоўненае абрадамi i забавамi, адна з якіх – калядаванне-хаджэнне па хатах са спевамi,танцамi i тэатральнымi прадстаўленнямі.

  Хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі пра Масленіцу, якая, на думку нашых продкаў, азначала «развiтанне з зiмой», і расказалі, што сімвалізуе маленічны блін і навошта яго пякуць. Напрыканцы школьнікі пазнаемiліся з выставай літаратуры аб зімовых святах.

45