IMG 289111 снежня ў бібліятэцы імя Караткевіча адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў, абъяўленай у студзені акцыі "Віцебшчына ў асобах", прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.

На працягу года чытачы адкрывалі для сябе славутыя імёны, якія з'яўляюцца гонарам нашага краю: пісьменнікаў і мастакаў, кампазітараў і тэатральных дзеячоў, палітыкаў і вучоных. Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі Алег Бондараў (СШ №31, 9 "В" клас), Ганна Лаўрова (СШ №11 8 "Б" клас), Уладзіслаў Касцюкоўскі (СШ №11 6 "А" клас), Іван Дуброўскі (СШ №11 8 "Б" клас). Дзеці былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі і памятнымі падарункамі – кнігамі пісьменнікаў Віцебшчыны і выданнямі серыі " 100 выдатных дзеячоў беларускай культуры".