123 студзеня ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася творчая сустрэча з віцебскім празаікам Францам Сіўко "Там карані маёй душы".

Вядомага аўтара амаль дзясятка кніг, якія складаюцца з прыпавесцяў, апавяданняў, кароткіх эсэ, цяжка зблытаць з іншымі пісьменнікамі. Ён адрозніваецца сваім непаўторным стылем, удумлівымі, няспешнымі разважаннямі на самыя розныя тэмы, якія турбуюць чалавечую душу.
Франц Іванавіч хутка знайшоў узаемапаразуменне з чытацкай аўдыторыяй. У зале знаходзіліся члены клуба "Сустрэча", прадстаўнікі гарадскога аб'яднання "Сяброўства" і іншыя аматары літаратуры. Расказваючы, як нараджаюцца яго кнігі, пісьменнік з добрымі пачуццямі ўспамінаў роднае Міжрэчча, аднавяскоўцаў, сваю сям'ю. Асобная тэма – адносіны да маці. Ён падзяліўся з аўдыторыяй уражаннямі і назіраннямі з падарожжаў па месцах, звязаных з іменем вялікага Льва Талстога.
У бліжэйшы час прыхільнікі творчасці Франца Сіўко змогуць пазнаёміцца з новай кнігай "Дыялог", якая зусім хутка павінна выйсці ў свет. Напісана яна ў суаўтарстве з Юрыем Станкевічам.
Напрыканцы сустрэчы пісьменнік адказаў на пытанні зацікаўленых чытачоў і падпісаў кнігі.2