1     З першых дзён студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для чытачоў аформлена фотазона «Падарожжа ў зімовую казку».

 

     

     Наведвальнікі чытальнай залы з задавальненнем фатаграфуюцца ў вобразе Новага 2020 года і разам з іншымі героямі чароўных гісторый «адпраўляюцца» ў вандроўку на паветраным шары.

     У бібліятэцы таксама праходзіць гульня «Раз в крещенский вечерок». Чытачам прапануецца ўспомніць, як варажылі літаратурныя персанажы: Таццяна з паэмы А.С. Пушкіна «Яўгеній Анегін» і Святлана з аднайменнай балады В. Жукоўскага, Наташа з рамана Л. Талстога «Вайна і мір» і Аксана з аповесці М. Гогаля «Ноч перад Раством».

     Чытачы, захопленыя інфармацыйнымі тэхналогіямі, з цікавасцю прымаюць удзел у гульні «Смайлікі прадказваюць», якая дапамагае зазірнуць у будучыню і ўбачыць, што за падарункі прынясе ім 2020 год. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку, сфатаграфавацца і стаць удзельнікамі калядных мерапрыемстваў.

23